БЕЛ Ł РУС

П'яны палохаў дзяцей нажом у Мінску, яго затрымала спецгрупа

25.04.2013 / 12:27

Фрунзенскім (Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта Беларусі распачата справа ў дачыненні да 59-гадовага мінчука.

24 красавіка каля 18.30 мужчына ў стане алкагольнага ап'янення, праходзячы з нажом у руцэ па вуліцах у Фрунзенскім раёне сталіцы, выкрыкваў у адрас прахожых пагрозы.

Зайшоўшы на дзіцячую пляцоўку па вуліцы Сердзіча, 34, ён аналагічнымі дзеяннямі напалохаў дзяцей і іх бацькоў.
Грамадзяне, абураныя яго паводзінамі, прасачылі за ім і выклікалі міліцыю.

Мужчына быў затрыманы ў сваёй кватэры супрацоўнікамі спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз», крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС, тэрытарыяльнага аддзела Следчага камітэта. Ён змешчаны ў ІЧУ.

У дачыненні да падазраванага прызначана судова-псіхіятрычная экспертыз

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула