БЕЛ Ł РУС

У суботу да +27, у нядзелю пахаладае, дажджы і навальніцы

26.04.2013 / 15:39

Прагноз на выхадныя, 27 і 28 красавіка.

У суботу, 27 красавіка, чакаецца няўстойлівае з вялікімі тэмпературнымі кантрастамі надвор'е.

Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Вецер паўднёва-заходні ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +7 .. +13 ° С; максімальная днём +20 .. +27 ° С, па поўначы +14 .. +19 ° С, месцамі па Віцебскай вобласці +10 .. +13 ° С.

У нядзелю, 28 красавіка, на большай частцы тэрыторыі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, днём — месцамі моцныя дажджы, навальніцы.

Вецер паўночны ўмераны, пры навальніцах моцны парывісты.

Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +14 ° С, па паўночным захадзе +2 .. +7 ° С; максімальная днём +9 .. +15 ° С, па паўднёвым усходзе +16 .. +22 ° С , па Гомельскай вобласці месцамі да +25 ° С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула