БЕЛ Ł РУС

У Мінску абакралі аптэку

26.04.2013 / 21:50

У канцы мінулага тыдня ў Савецкае РУУС звярнулася прадавец-кансультант аптэкі, размешчанай на вуліцы Багдановіча, і заявіла, што невядомы ўкраў карзіну з касметыкай.

Супрацоўнікі міліцыі, якія прыбылі на месца злачынства, высветлілі акалічнасці справы. У абедзенны час у аптэку зайшоў мужчына, прыкладна з гадзіну ён у гандлёвай зале выбіраў розную касметыку, пры гэтым актыўна кансультаваўся з прадаўцамі. Напоўніўшы карзіну, мужчына накіраваўся да кас, дакладней да той, што размяшчалася бліжэй да выхаду.

Пастаяўшы там некаторы час, раптам рэзка кінуўся да выхаду і выбег на вуліцу.
Прадаўцы паспрабавалі дагнаць зламысніка, але той збег.

Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі крымінальнага вышуку Савецкага РУУС устанавілі асобу зламысніка. Гэта 28-гадовы жыхар сталіцы, раней судзімы, які нідзе не працуе.

Падазраваны змешчаны ў ІЧУ. Праводзіцца праверка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула