БЕЛ Ł РУС

«Памажыце!» Як ціхары затрымлівалі анархіста Трухановіча і перашкаджалі журналісткам НН — відэа

26.04.2013 / 23:43

Ірына Арахоўская, Аксана Рудовіч

26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху" ў двары дома за «Макдональдсам», што на Багдановіча, быў жорстка затрыманы анархіст Ігар Трухановіч. Таксама міліцыя перашкаджала журналісткам «Нашай Нівы» здымаць на відэа гэта затрыманне:

Што атрымалася зняць — глядзіце на відэа:

Пасля гэтага журналістак «НН» затрымалі на прыпынку тралейбуса № 40 ля завода «Гарызонт».

Затрыманне адбывалася наступным чынам:

у тралейбус на прыпынку зайшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў. Адзін з іх указаў рукой на журналістак: «Гэта і гэта»,
пасля чаго іх вывелі з тралейбуса і завялі ў сіні «фальксваген», які стаяў побач і, верагодна, ехаў за тралейбусам.

Супрацоўнікі не назвалі свайго імя і не паведамілі, куды вязуць, забралі мабільныя тэлефоны. Затым прывезлі да Савецкага РУУС. У машыне ў журналістак перагледзелі касеты з акцыі, а таксама фотаапарат і флэшкі з мабільных тэлефонаў. Праверылі дакументы.

Прыкладна праз гадзіну пасля затрымання журналістак адпусцілі без складання пратаколу.

Яшчэ адно відэа затрымання Трухановіча зняла і выклала ў свой Фэйсбук Darja Katkouskaja

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула