На аскепках бостанскай бомбы знойдзеныя сляды жаночай ДНК
На аскепках адной з бомбаў, што выбухнулі на Бостанскім марафоне, выяўленыя сляды жаночай ДНК. Пра гэта паведамляе The Wall Street Journal, спасылаючыся на крыніцы, блізкія да следства.
Пакуль паліцыі не ўдалося даведацца, каму належыць знойдзеная ДНК. Таксама яшчэ не ясна, ці азначае гэта, што да арганізацыі выбуху датычная нейкая невядомая следству жанчына.
Узор ДНК для зверкі ўзятыя ва ўдавы падазраванага Тамерлана Царнаева. Яна амерыканка, не чачэнскага паходжання.