БЕЛ Ł РУС

Міліцыя затрымала трэцяга саўдзельніка налёту на банк у Любані

30.04.2013 / 09:49

СМ

У ноч з 29 на 30 красавіка быў затрыманы трэці саўдзельнік налёту на банк у Любані.

"30 красавіка ў 0.15 на дарозе Орлево — Сарачы паблізу вёскі Сарачы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку і АМАП УУС Мінаблвыканкама, а таксама крымінальнага вышуку Любанскага РАУС затрыманы саўдзельнік разбойнага нападу на аддзяленне ААТ «Белаграпрамбанк» у Любані», - сказалі ў міліцыі. Як удакладнілі ва УУС, гэта жыхар Любані 1983 года нараджэння. Частка выкрадзеных грашовых сродкаў канфіскавана, паведамляе БелТА.

***

Напад на аддзяленне «Белаграпрамбанка» ў Любані адбыўся 20 красавіка.

Мяркуецца, што сума скрадзенага не меншая за мільярд рублёў, 40 тысяч даляраў і 20 тысяч еўра. Зніклі і срэбныя зліткі. У той дзень банк працаваў толькі з юрыдычнымі асобамі — прадпрымальнікі здавалі выручку.

Злачынцы зайшлі ў гараж банка задоўга да пачатку працоўнага дня і затаіліся там у інкасатарскай машыне. А ўвечары надзелі маскі, уварваліся ў банк, абясшкодзілі супрацоўніка аховы -- збілі і забралі пісталет, звязалі касіра. З нарабаваным яны з’ехалі ў той самай інкасатарскай машыне, у якой хаваліся цэлы дзень. У лесе, за дваццаць кіламетраў ад горада, іх чакала іншае аўто. Перш, чым перасесці ў яго, яны спалілі інкасатарскую машыну.

Двух падазраваных затрымалі праз чатыры дні — гэта былі мясцовыя жыхары 1990-га і 1991-га гадоў нараджэння.
Адзін з затрыманых — 23-гадовы сяржант Дэпартамента аховы МУС. Ён і лічыцца арганізатарам. Хлопец раней працаваў у гэтым самым аддзяленні банка, ведаў тонкасці працы сістэмы аховы ды камер назірання. А перад налётам здолеў вырабіць дублікаты ключоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула