БЕЛ Ł РУС

Новы экспрэсны маршрут уведзены да Нацыянальнага аэрапорта з 1 мая

1.05.2013 / 11:25

Новы аўтобусны экспрэс-маршрут № 300Э ад сталічнага аўтавакзала Цэнтральны да Нацыянальнага аэрапорта Мінск уведзены з 1 мая.

"Гэта хуткасны маршрут з адным прыпынкам каля станцыі метро «Уручча», за кошт чаго час у шляху да аэрапорта скароціцца», - адзначылі спецыялісты. З цэнтра горада да пункта прызначэння пасажыры змогуць дабрацца за 60 хвілін у дзённы час і за 55 хвілін - уначы.

Новы маршрут заменіць прыгарадныя аўтобусныя рэйсы № 300С, 300СУ.

Адлегласць ад Нацыянальнага аэрапорта Мінск да станцыі метро «Уручча» складае 33 км, да цэнтра Мінска - 42 км. Зараз на гэтым напрамку па раскладзе курсіруюць чатыры рэйсавыя аўтобусы. Таксама можна замовіць трансфер або скарыстацца паслугамі таксі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула