БЕЛ Ł РУС

200 чалавек узялі ўдзел у апазіцыйным шэсці ў Брэсце: «Сёння расійская вайсковая база, заўтра – 22 чэрвеня»

1.05.2013 / 11:32

абнаўляецца

А 11-й сабралася каля 150 чалавек. Людзі нясуць сцягі.

Людзі ідуць па ходніках. Нясуць плакаты: «Народны кантроль: выбары, грошы, улада», «Сёння расійская вайсковая база, заўтра – 22 чэрвеня», «Кошт навучання у ВНУ прывязяць да ўзроўню інфляцыі». Час ад часу скандуюць «Жыве Беларусь!»

12:17

Дэманстрацыя скончылася, людзі пачалі разыходзіцца. Шэсце дайшло да плошчы Леніна да аблвыканкама. З прамовай выступіў кіраўнік мясцовай філіі БСДП(Г) Ігар Маслоўскі. Па падліках арганізатараў у дэманстрацыі, у ёй прынялі ўдзел каля 200 чалавек.

Людзі прыходзілі сем’ямі разам з дзецьмі.

Луналі бел-чырвона-белыя сьцягі, партыйныя сацыял-дэмакратычныя, а таксама сьцягі камуністычныя і БССР.

Затрыманняў не было.
Міліцыя і людзі ў цывільным з камерамі суправаджалі і здымалі дэманстрантаў на працягу шэсця.

***

Улады Брэста дазволілі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) правесці дэманстрацыю за сацыяльна-эканамічныя правы.

Маршрут: Праспект Машэрава ад скрыжавання з бульварам Касманаўтаў — вуліца Леніна — гарадскі парк.

Брэсцкая абласная арганізацыя Партыі БНФ падтрымала гэтую дэманстрацыю з мэтай аб’яднання высілкаў грамадзян у барацьбе за свае сацыяльна-эканамічныя правы і заклікала сваіх прыхільнікаў узяць актыўны ўдзел у ёй, каб выказаць пратэст супраць нізкага ўзроўню жыцьця насельніцтва і росту цэнаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула