БЕЛ Ł РУС

Маці выратавала падчас пажару сваё маленькае дзіця

2.05.2013 / 12:17

Здарэнне адбылося 1 мая каля 13.30 у вёсцы Студзеніцы Мядзельскага раёна.

Жанчына выйшла на вуліцу, пакуль яе дзіця, якому 1 год і 4 месяцы, мірна спала ў ложку.

Калі жанчына вярнулася – убачыла ў доме задымленне. Яна кінулася да суседа па дапамогу. Разам яны ўвайшлі ў дом, забеглі ў пакой, дзе спала дзіцяці і ўбачылі, што тут ужо полымя, а дым пад столлю.

Маці схапіла сваё дзіця і вынесла на вуліцу. Мужчына ж паспрабаваў затушыць агонь, але не атрымалася, і яны выклікалі МНС.

У пажары ніхто не пацярпеў.

Хутчэй за ўсё ён адбыўся з-за кароткага замыкання.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула