БЕЛ Ł РУС

Домрачава агучыць фінальныя балы на «Еўрабачанні» ад Беларусі

3.05.2013 / 11:39

Nashaniva.com

Знакамітая біятланістка Дар'я Домрачава агучыць ў фінале «Еўрабачання-2013» балы ад Беларусі. Аб гэтым паведамілі ў Белтэлерадыёкампаніі. Міжнародны песенны конкурс, у якім у гэтым годзе ўдзельнічаюць 39 краін, пройдзе ў шведскім Мальмё з 14 па 18 мая.

Афіцыйная дэлегацыя нашай краіны адправіцца ў Скандынавію на прэстыжны форум у суботу, 4 мая.

Сёлета Беларусь прымае ўдзел у самым папулярным песенным шоу Еўропы ў 10-ы раз. Алёна Ланская выканае кампазіцыю «Solayoh» бельгійскага кампазітара Марка Паэлінка і брытанскага паэта Марціна Кінга пад 11 нумарам у першым паўфінале 14 мая.

Другі паўфінал пройдзе 16 мая. Фінал адбудзецца 18 траўня, дзе і вызначыцца пераможца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула