БЕЛ Ł РУС

Даслаць ліст у Хакейную федэрацыю наконт сцягоў: электронны адрас

4.05.2013 / 18:07

Nashaniva.com

Хакейная зборная 1995 года.

Міжнародная федэрацыя хакея забараніла фанатам балець за беларускую каманду з нацыянальнымі, бел-чырвона-белымі сцягамі. Падставай стаў пункт, паводле якога нельга выкарыстоўваць трыбуну спартовых матчаў для палітычнай агітацыі.

Як мяркуецца, Федэрацыя зрабіла такі крок з падачы лукашэнкаўцаў. Іх раздражняе той факт, што беларусы ў замежжы масава выкарыстоўваюць нацыянальныя колеры. У Беларусі людзей абшукваюць на ўваходах на стадыёны, а за мяжой людзі праносілі сцягі з сабой на трыбуны.

І законапаслухмяная шведская паліцыя мусіла выконваць указанне Міжнароднай хакейнай федэрацыі. Яны не ўлічылі спецыфікі Беларусі, дзе захоўваецца аўтарытарны рэжым.

Такія дзеянні хакейных функцыянераў, цесна схаўрусаваных з Мінскам — наступны хакейны турнір мае адбыцца ў Беларусі — выклікалі пратэст у шведскіх палітычных колах. «Забарона беларускага сцяга — гэта ганьба, – рэагуе дэпутат шведскага парламента Крысціян Холм. — Ганебна і няёмка, калі гэта праўда”, — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Шведскія палітыкі і праваабаронцы прадпрымаюць дзеянні, каб усё ж беларусам не забаранялі балець з нацыянальнымі сцягамі.

Шведы выйдуць на акцыю ў падтрымку бел-чырвона-белых сцягоў. Яна запланаваная на панядзелак.

Яны таксама просяць засылаць лісты з думкамі наконт гэтай сітуацыі на адрас арганізатараў Чэмпіянату свету. Э-адрас: info.stockholm@2013.iihfworlds.com

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула