БЕЛ Ł РУС

У Мінску затрыманыя журналісты Алесь Ярашэвіч і Зміцер Галко, у аўторак іх будуць судзіць

6.05.2013 / 22:42

абноўлена.

23:45

Затрыманых журналістаў будуць судзіць заўтра, а 10:00 па адрасе: Праспект газеты «Праўда», 27.
Вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыянтам, пакінулі да суда за кратамі.

Яны вярталіся з Акрэсціна, дзе сустракалі выйшаўшых на волю арыштантаў.

Як распавёў Аляксандр Ярашэвіч прэс-службе ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», яны разам з вядомым блогерам Дзмітрыем Галко (Будзімірам) падыходзілі да станцыі метро, калі побач спыніўся спецназаўскі мікрааўтобус і хлопцаў затрымалі.

Цяпер па інфармацыі ГА «БАЖ» Ярашэвіч і Галко знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС Мінска, на іх складаюць адміністратыўныя пратаколы нібыта за непадпарадкаванне міліцыянтам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула