БЕЛ Ł РУС

Іран: Ахмадзінежад не пойдзе на трэці тэрмін

7.05.2013 / 13:33

У Іране адкрылася рэгістрацыя кандыдатаў на пасаду прэзідэнта на маючых адбыцца ў чэрвені выбарах.

Дзеючы прэзідэнт Махмуд Ахмадзінеджад не мае права вылучаць сваю кандыдатуру, бо прабыў ля ўлады два тэрміны запар.

Чакаецца, што на месца яго пераемніка будуць прэтэндаваць некалькі кансерватараў: сярод іх дарадца духоўнага лідара аяталы Хаменеі Алі Акбар Вілаяці і мэр Тэгерана Бакер Галібаф.

У той жа час у лік кандыдатаў, як чакаецца, не ўвойдуць вядомыя прыхільнікі рэформаў, бо лідары апазіцыі Ірана знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула