БЕЛ Ł РУС

Яроменка вывезлі з Акрэсціна пад Ракаў, а ён у турме зляпіў для нявесты ружу з хлеба - фотарэпартаж

9.05.2013 / 20:47

Ірына Арахоўская

абноўлена

Яроменка вывезлі пад Ракаў, але сябры вярнулі на Акрэсціна.

Сустрэць Уладзя прыйшлі экс-кандыдаты ў прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і Уладзімір Някляеў.

Вялікі прыгожы торт для палітвязня.

Нявеста Уладзіміра Яроменка Валянціна Цюрава.

Уладзімір у зняволенні зрабіў для нявесты вось такую ружу з хлеба.

Акрэсціна: праз яго прайшлі тысячы палітарыштантаў.

Маладафронтаўца Уладзіміра Яроменка, які адбываў 15-суткавы арышт на Акрэсціна і меўся сёння выйсці на волю, вывезлі пад Ракаў.

Таксама ўзялі яго тэлефон, тры разы няправільна ўвялі PIN-code, каб ён не здолеў пазваніць сябрам і разблакаваць у бліжэйшы час сім-карту.

На Акрэсціна сабраліся каля 30 чалавек, каб сустрэць хлопца.

Людзі дачакаліся, пакуль сябры ўрэшце забяруць Уладзя з-пад Ракава, і сустрэча ўсё-такі адбылася.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула