На Плошчы дзяржаўнага сцяга і герба будзе дзве выявы з «Пагоняй» — фота
Паўколам вакол Плошчы размешчаны сем слупоў з выявамі гербаў абласцей і горада Мінска. На двух з іх — Віцебскай і Гомельскай — прысутнічаюць выявы нацыянальнага герба «Пагоня».
Герб Віцебская вобласці.
Герб Гомельскай вобласці.
Пра саму Плошчу дзяржаўнага сцяга і герба Аляксандар Лукшэнка выказаўся раней: «Гэта, калі хочаце, дэманстрацыя таго, што Беларусь — гэта краіна, у гэтай краіне ёсць усё: ад зямлі, герба, сцяга і гэтага Палаца незалежнасці», — заявіў Лукашэнка на цырымоніі пачатку будаўніцтва жыллёвага комплексу «Магістр» для навуковай і творчай інтэлігенцыі.
12 мая ў Беларусі адзначаецца Дзень дзяржаўнага сцяга і герба Рэпублікі Беларусь.