БЕЛ Ł РУС

The New York Times: Расія паставіла ў Сірыю ракеты

17.05.2013 / 10:35

Расія адправіла ў Сірыю партыю супрацькарабельных ракет «Яхант», піша газета The New York Times са спасылкай на неназваных амерыканскіх чыноўнікаў.

«Па словах чыноўнікаў з ЗША, Расія накіравала супрацькарабельныя ракеты ў Сірыю. Гэта рашэнне наглядна паказвае, наколькі актыўна Масква падтрымлівае рэжым на чале з Башарам Асадам», — гаворыцца ў артыкуле.

Па дадзеных газеты, у Сірыю былі накіраваныя ракеты «карунд» з удасканаленай сістэмай навядзення. Такія ракеты, на думку амерыканскіх экспертаў, дазволяць Дамаску больш эфектыўна процістаяць Ваенна-марскім сілам заходніх краінаў у выпадку, калі, да прыкладу, яны паспрабуюць ўсталяваць марское эмбарга.

Газета тлумачыць, што атрымала інфармацыю пра ракеты ад чыноўнікаў, якія маюць доступ да сакрэтных дакладаў разведкі ЗША.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула