БЕЛ Ł РУС

Рэтрывер-маці і яе 15 шчанюкоў — фоты

17.05.2013 / 20:01

Nashaniva.com

А таксама іншыя прадстаўнікі фаўны ў пазітыўнай фотападборцы.

Сука залацістага рэтрывера корміць сваіх пятнаццаць шчанюкоў. Фота Zhao Peng / Zuma Press.

Самка кацінага лемура са сваімі дзіцянятамі сядзіць на камені ў заапарку Шонбрун у Вене, Аўстрыя, 10 мая. Фота Heinz-Peter Bader/Reuters.

Аленяня па мянушцы Lumi, што ў перакладзе з фінскай азначае «снег», пацягваецца каля сваёй маці ў заапарку Шонбрун у Вене, Аўстрыя, 10 мая. Фота Heinz-Peter Bader/Reuters.

Кацяня шыпіць на сабаку ў цэнтры Ціраны, Албанія, 10 мая. Фота Malton Dibra/EPA.

Павук сядзіць на лісце ў Амане, Іарданія, 9 мая. Фота Muhammad Hamed/Reuters.

Самка карлікавага бегемота сочыць за сваім 4-тыднёвым дзіцяткам у заапарку Кракава, Польшча, 9 мая. Фота Jacek Bednarczyk/EPA.

Сланы гуляюць каля ракі Івасі Ньіра ў Нацыянальным запаведніку Самбуру у Кеніі, 8 мая. Фота Carl De Souza/AFP – Getty Images.

Больш фотаздымкаў глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула