БЕЛ Ł РУС

У Мінску сёння пройдзе вечарына памяці Змітра Завадскага

21.05.2013 / 09:19

Еўрарадыё

Сустрэча пачнецца а 18-й на сядзібе БНФ (Мінск, вул. Чарнышэўскага, 3).

У вечарыне прымуць удзел жонка Змітра — Святлана, маці Вольга Рыгораўна, сябры і паплечнікі, вядомыя журналісты, праваабаронцы (Ірына Халіп, Алег Воўчак ды іншыя).

Нагадаем, што вядомы тэлеаператар быў выкрадзены 7 ліпеня 2000 года. Яго выкраданне афіцыйна лічыцца раскрытым, за яго асуджаныя чатыры афіцэры спецпадраздзялення "Алмаз". Аднак ніводзін з іх сваёй віны не прызнаў. Цела Завадскага таксама не знайшлі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула