БЕЛ Ł РУС

Палова беларускіх сем'яў жыве на 1—2,5 млн на чалавека ў месяц

23.05.2013 / 09:27

Nashaniva.com

У Беларусі сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы памерам больш за 4 млн рублёў у месяц мелі ў першым квартале гэтага года усяго 12,7% хатніх гаспадарак, паведамляе Белстат.

У краіне 15,2% хатніх гаспадарак у студзені — сакавіку наяўныя рэсурсы 3,0 млн — 4,0 млн у сярэднім на члена хатняй гаспадаркі ў месяц;

14% - Br2,5 млн — 3 млн, 20,3% — 2 млн 2,5 млн, 21,2% - 1,5 млн — 2,0 млн, 12% - 1 млн — 1,5 млн, 4,6% - да 1 млн.

Як растлумачылі ў Белстаце, наяўныя рэсурсы - гэта грашовыя сродкі хатніх гаспадарак, цана спажытых прадуктаў харчавання, вырабленых у асабістай падсобнай гаспадарцы, за мінусам матэрыяльных выдаткаў на іх вытворчасць, і кошт атрыманых у натуральнай форме льгот і выплат.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула