Эксгібіцыяніст паказваў палавыя органы ў мінскім музеі
Спецназаўцы затрымалі яго.
Здарэнне адбылося ў суботу, 26 мая. 19-гадовы малады чалавек зайшоў у Гасцёўню Уладзіслава Галубка ў Траецкім прадмесці пад выглядам наведвальніка. Але нечакана пачаў паказваць свае палавыя органы. І прапанаваў супрацоўніцам музея пасля працы заняцца сэксам.
Калі яны ўзнялі шум, ён выбег на набярэжную і скіраваўся да Вострава Слёз. Там яго і здагналі спецназаўцы. Праўда, хлопец паспеў паказаць свой кутас яшчэ і дзецям, якія былі на экскурсіі.
Міліцыя распачала праверку па гэтай справе. Супрацоўніцы Гасцёўні Уладзіслава Галубка застаюцца ў лёгкім шоку.