БЕЛ Ł РУС

Новы трактар МТЗ зламаўся па дарозе на выставу - фотафакт

29.05.2013 / 12:53

ГС

Інцыдэнт адбыўся на праспекце Машэрава ў Мінску сёння каля 12-й.

Калона з некалькіх трактароў стала ля прыпынку грамадскага транспарту, недалёка ад скрыжавання Машэрава і Чырвонай у Мінску. Па словах відавочцаў, з маторнага адсеку адной з навюткіх машынаў пайшоў белы дым — відаць, у жалезнага каня «закіпеў» рухавік. Аварыйны трактар ахоўвае патрульная машына міліцыі. Хутчэй за ўсё, калона трактароў ішла на выставу «БелАгра — 2013».

І трэба ж было здарыцца гэтай прыкрасці менавіта 29 мая — у дзень заснавання Мінскага трактарнага завода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула