БЕЛ Ł РУС

Хакей. Канадзец, што атрымаў беларускі пашпарт, будзе гуляць за навічка КХЛ

29.05.2013 / 14:32

Канадскі форвард Шарль Лінгле заключыў кантракт з клубам «Медвешчак» з Заграба, які ў наступным сезоне дэбютуе ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

Лінгле паўтара сезона выступаў за мінскае «Дынама», атрымаўшы год таму беларускі пашпарт. За зборную 31-гадовы форвард, тым не менш, выступаць не зможа, бо не правёў у Беларусі двух гадоў.

За «Дынама» Лінгле правёў 77 матчаў, набраўшы 34 (16+18) ачкі па сістэме «гол+пас».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула