БЕЛ Ł РУС

Аўтамабіліст збіў веласіпедыстку і збег з месца здарэння

30.05.2013 / 15:11

Выпадак адбыўся ў Лідзе 28 мая каля 19:30

Рухаючыся па вуліцы Фурманава, 24-гадовая дзяўчына трапіла пад колы аўт, якое, выязджаючы з гаражоў, збочвала налева. Дзяўчына атрымала розныя траўмы, яна шпіталізавана. Вінаваты ў аварыі з месца здарэння ўцёк.

Пацярпелая змагла запомніць марку аўтамабіля — «Форд Эскорт» цёмнага колеру.

Вядуцца пошукі кіроўцы. Сведкаў і відавочцаў здарэння праваахоўнікі просяць патэлефанаваць па нумары 102 і паведаміць інфармацыю, якая дапаможа высветліць абставіны выпадку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула