БЕЛ Ł РУС

Доля белмовы на ЦТ зніжаецца, але ёсць тыя, хто здае ўсё па-беларуску

4.06.2013 / 14:20

КМ

Сёлета на цэнтралізаванае тэставанне зарэгістравалася 117768 чалавек.

Рэкордна нізкая колькасць абітурыентаў выбрала для здачы на тэсціраванні беларускую мову — усяго 33 564 (28%).

Усе апошнія пяць гадоў гэтая лічба няўхільна скарачалася. У 2012 ЦТ па беларускай абралі 32%, у 2011 — 35%, у 2010 — 39%, у 2009 — 37%, у 2008 — 42%.


Гэта вынік праведзенай Аляксандрам Лукашэнкам русіфікацыі грамадства. Нагадаем, што ад 1999 да 2009 года доля белмоўных скарацілася з 37 да 23%.

Цікава, што тэндэнцыя злёгку мянялася толькі ў 2010 годзе, на хвалі тагачаснага павароту на Захад і да нацыянальных каштоўнасцей.

У той жа час ёсць частка абітурыентаў, якая прынцыпова здае ЦТ па ўсіх прадметах на беларускай мове.

Найбольшы паказчык тут па гісторыі Белурусі — 19%, матэматыка і фізіка — па 5%, геаграфія — 4,5%, грамадазнаўства — 2%.

Хай сабе гэта не такі вялікі працэнт, але гэта ўсё ж немалая супольнасць: тысячы людзей.


Чытайце таксама:

Каментары да артыкула