БЕЛ Ł РУС

У Доме ўрада забілі фанерай «тыя самыя дзверы» — фотафакт

4.06.2013 / 19:17

ЗП

На плошчы Незалежнасці ідзе актыўны рамонт каля галоўнага ўваходу ў Дома ўрада. Загарадзілі ўсё турнікетамі з арнаментамі з дзяржаўнага сцяга. Што датычыць саміх дзвярэй, то пакуль што на іх месцы паставілі фанеру. Уваход жа адбываецца з бакавых дзвярэй.

Менавіта ў гэтых дзвярах падчас Плошчы-2010 былі пабітыя шыбы, што стала фармальнай прычынай для завядзення крымінальных справаў супраць паўсотні ўдзельнікаў Плошчы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула