БЕЛ Ł РУС

Попыт на валюту на біржы апошні тыдзень перавышае прапанову

6.06.2013 / 12:40

Сяргей Гезгала

5 чэрвеня попыт на даляры на Беларускай валютна-фондавай біржы перавысіў прапанову на 12 млн, на еўра — на 8 млн.

Аналагічныя тэндэнцыі назіраліся цэлы тыдзень. У аўторак попыт перавышаў прапанову на 9 млн даляраў, 10 млн еўра. У панядзелак — на 1,5 млн даляраў, 0,5 млн еўра. У мінулую пятніцу — на 9 млн даляраў, 9 млн еўра.

Толькі 6 чэрвеня прапанова даляраў перавышала попыт.

Пры гэтым курсы валют змяніліся нязначна: даляра з 8690 31 мая да 8710 рублёў 6 чэрвеня. Еўра — з 11310 да 11430.

Попыт можа быць звязаны як з сезонам летніх адпачынкаў, калі ўзрастае попыт на валюту ў насельніцтва, так і з ростам дэфіцыту бягучага рахунку, які ў першым квартале 2013, згодна з падлікамі Нацбанка, дасягнуў 17% ад ВУП.

Учора стала вядома, што эксперты Еўразійскага банка развіцця, які кіруе Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС, асноўным крэдыторам Беларусі, заклікалі Беларусь тэрмінова абмежаваць рост даходаў людзей і крэдытаванне эканомікі. Іначай, мяркуюць яны, краіне пагражае інфляцыя і паўтор фінансавага крызісу 2011-га.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула