БЕЛ Ł РУС

П’яны мінчук раззлаваўся і разбіў сваё аўто

11.06.2013 / 10:05

КМ

А таксама суседскае.

Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы 30-гадовы мінчук, які пашкодзіў два легкавікі. Ён выйшаў падыхаць паветрам падчас застолля на вул. Каражанеўскага. Калі ў адным з аўто спрацавала сігналізацыя, мужчыну гэта раззлавала. Камнем ён адбіў люстэркі ў ім, а затым узяўся граміць суседняе аўто. Калі ён прыйшоў у сябе, зразумеў, што разбіў і ўласную машыну.

Цяпер Следчы камітэт вызначыць далейшы лёс дэбашыра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула