Не швэндайся па горадзе проста так, а шукай навіны! НН запрашае на летнюю практыку
Усе ахвотныя паспрабаваць сябе рэпарцёрамі і папрацаваць у белмоўным прадпрыемстве, прыходзьце на летнюю працу ў «Нашу Ніву». Інфармацыю пра сябе дасылайце на nn@nn.by.
Пра аплату працы будзем дамаўляцца на сумоўі.
Вопыт пісання і рэпарцёрства вітаюцца. У прынцыпе, прапанова разлічана для працы ў Мінску, але ў асобных выпадках з асаблівай матывацыяй можам зрабіць выняткі.