БЕЛ Ł РУС

У Пінскім раёне 34-гадовага мужчыну забіла электратокам — ён падключаў вадзяную помпу

17.06.2013 / 19:11

Трагедыя здарылася 16 чэрвеня.

Як паведаміў БелаПАН намеснік начальніка следчага аддзялення Пінскага міжраённага аддзела Следчага камітэта Дзмітрый Ляўковіч, няшчасны выпадак адбыўся каля 11.00 у вёсцы Селішча, куды мужчына прыехаў да маці. Паводле слоў сведак, пры падключэнні да электрасеткі вадзяной помпы для паліву агарода мужчына паслізнуўся і ўпаў у ваду, трымаючы ў руках разетку, якая была пад напружаннем.

Ён загінуў на месцы. Прычыну смерці ўстанаўлівае судова-медыцынская экспертыза.

Праверку па факце гібелі мужчыны праводзіць Пінскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула