У Міністэрстве культуры скарацілі пасаду прэс-сакратара
Яго абавязкі будзе выконваць намеснік міністра.
Ад заўтрашняга дня Міністэрства культуры не будзе прэс-сакратара, Юлія Віскуб, якая займала гэтую пасаду, пераходзіць у Купалаўскі тэатр. Пра гэта яна паведаміла ў Фэйсбуку: «Сёння — апошні дзень на той пасадзе, дзякуючы якой з кімсьцi мы пазнаёміліся, а з некаторымi сталі яшчэ бліжэй адзін аднаму! На жаль ці на радасць, аптымізацыя дзяржапарата закранула і прэс-сакратара нашага міністэрства. Пасля 18 чэрвеня мае абавязкі будзе выконваць памочнік мінстра».
У Міністэрстве інфармацыю пацвердзілі — цяпер за працу са СМІ будзе адказваць памочнік міністра.
Чытайце таксама:
Каментары да артыкула