БЕЛ Ł РУС

Сёння гарэў элітны дом на Чарвякова ў Мінску, людзі актыўна здымалі на відэа

20.06.2013 / 15:18

Ягор Жукоўскі

Сёння, 20 чэрвеня, у 14.15 адбылося ўзгаранне даху элітнага жылога дома па вул. Чарвякова 3 у Мінску.

Праз 10 хвілін на месца здарэння прыбылі пяць пажарных разлікаў Партызанскага і Цэнтральнага раёнаў і тры машыны медыцынскай дапамогі.

Пажарныя адразу ж пачалі паліваць дах дома з высоўнай лесвіцы з-за чаго вакол дома ўтварылася шчыльная дымавая завеса.

У момант, калі гарэла гарышча дома ў кватэры пад самым месцам пажару, на пятым паверсе яшчэ знаходзілася дзяўчына, якая спрабавала зняць пажарных на свой ​​iPad.

Многія работнікі магазінаў, размешчаных у будынку, пакінулі яго і сталі здымаць пажар на відэа.

З-за пажару ДАІ прыйшлося часткова перакрыць рух па вул. Чарвякова. Барацьба з агнём працягваецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула