БЕЛ Ł РУС

Бастуюць супрацоўнікі пасольства Ізраіля ў Мінску

26.06.2013 / 13:18

У сераду раніцай наведвальнікі не змаглі трапіць у консульскі аддзел пасольства Ізраіля ў Беларусі — пасольства страйкуе.

Прэс-сакратар пасольства Ізраіля ў Беларусі Вольга Дзмітровіч пацвердзіла інфармацыю пра страйк.

«Людзей у пасольства не пускаюць, бо консульскі аддзел не выдае візы ў сувязі з забастоўкай. Страйкуе ізраільскі МЗС. Ізраіль — дзяржава дэмакратычная і страйк з’яўляецца цалкам законным і юрыдычным патрабаваннем адстойвання сваіх правоў,
— паведаміла яна. — У гэтым выпадку работнікі МЗС змагаюцца за свае правы, і адрас для абурэнняў — міністэрства фінансаў, якое да гэтага часу не адгукнулася на патрабаванні страйкоўцаў. Вядома, пасольства прыносіць прабачэнні за нязручнасці, але гэта адлюстраванне таго, што адбываецца ў Ізраілі.

Як дапоўнілі ў пасольстве, пакуль невядома, калі страйк будзе спынены і адновіцца прыём грамадзян.

Консульствы Ізраіля за мяжой цалкам спынілі прыём наведвальнікаў з панядзелка, 24 чэрвеня.

Працоўны камітэт міністэрства замежных спраў Ізраіля абвясціў аб новым узмацненні жорсткасці страйкавых санкцый у знак пратэсту супраць рашэння міністэрства фінансаў адмяніць выплату звышурочных, транспартных і камандзіровачных супрацоўнікам МЗС, якія ўдзельнічаюць у забастоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула