БЕЛ Ł РУС

Ліга чэмпіёнаў. БАТЭ згуляе з «Шахцёрам» Караганда 16 ліпеня

28.06.2013 / 14:25

Матч паміж барысаўскім БАТЭ і наймацнейшым клубам Казахстана «Шахцёрам» з Караганды ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў адбудзецца ў аўторак, 16 ліпеня. Сустрэча пройдзе ў Барысаве і пачнецца прыкладна ў 19.00.

Што тычыцца матчу ў адказ, то выбар даты яго правядзення — прэрагатыва суперніка. Пакуль ніякіх афіцыйных звестак па гэтым тыдні ад ФК «Шахцёр» (Караганда) не паступала. З днём правядзення гэтага матчу казахстанскі бок павінен вызначыцца да 2 ліпеня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула