8 ліпеня курс даляра не змяніўся
8 ліпеня на Беларускайвалютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі валютамі. Даляр, як і ў пятніцу, зноў спыніўся ў кроку ад абсалютнага максімуму, які быў узяты ў лістападзе 2011 года (8 850 рублёў за даляр).
Курс даляра не змяніўся — 8840 беларускіх рублёў.
Еўра патаннеў на Br50 да 11350 беларускіх рублёў.
Курс расійскага рубля знізіўся на Br0,5 і склаў 265,5.