БЕЛ Ł РУС

П’яная мінчанка спрабавала саскочыць з асвятляльнай матчы стадыёна «Трактар»

8.07.2013 / 14:34

Спробу суіцыду прадухілілі ў канцы мінулага тыдня мінскія ратавальнікі.

5 ліпеня прыкладна ў 22.30 у МНС паступіла паведамленне, што на асвятляльнай мачце стадыёна "Трактар" на вуліцы Ванеева знаходзіцца жанчына, якая збіраецца скончыць жыццё самагубствам. Вышыня мачты 30 метраў.

Ратавальнікі знялі з мачты жанчыну 1977 года нараджэння. У стане алкагольнага ап'янення яна была шпіталявана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула