На рынках гандляры лічаць даляр па 9000—9100
Недавер да рубля прывёў да жадання застрахавацца ад ваганняў курсу.
Найлепшы курс куплі даляра па стане на 12.00 панядзелка складае 8910 рублёў. Купіць даляры можна ад 8950 рублёў. Даляры ў абменніках ёсць свабодна.
Але чаканні камерсантаў адносна рубля негатыўныя. Менавіта таму мэблевыя кампаніі, крамы на аўтарынках і прадаўцы будматэрыялаў на сёння пралічваюць цану зыходзячы з курсу 9000–9100 рублёў за даляр, а часам нават да 9500. «Ф’ючарсная цана» рубля ўпала.
Старшыня Нацбанка Надзея Ермакова ў пятніцу прызнала, што насельніцтва масава пераводзіць рублёвыя ашчаджэнні ў валюту. Яна заявіла пра гатоўнасць Нацбанка паспрыяць росту ставак па рублёвых дэпазітах і гарантавала, што цэнтральны банк краіны гатовы рабіць інтэрвенцыі дзеля захавання стабільнасці рубля.