У Мінску згарэла кватэра ў шматпавярховым доме
У выніку пажару ў ноч з 15 на 16 ліпеня выгарала кватэра ў жылым шматпавярховым доме ў Мінску па адрасе вуліца Адзінцова, 57.
Пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, кухні, калідоры і на балконе, а таксама балконныя рамы двух размешчаных вышэй паверхаў. Паводле звестак Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС, ніхто з жыхароў не пацярпеў. Былі эвакуяваны пяць чалавек. Пажар быў патушаны менш чым за гадзіну. Крыніца ўзгарання пакуль не ўстаноўлена.