БЕЛ Ł РУС

Прадпрымальніца паставіла скрынку з 40 млн на дах аўтамабіля і паехала — грошы прапалі

19.07.2013 / 00:09

Каля Br40 млн згубіла ў Лагойскім раёне 36-гадовая прадпрымальніца, якая прымае ягады ў насельніцтва. Пра выпадак паведаміў начальнік Лагойскага раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі Максім Дацькевіч.

«Прадпрымальніца займалася закупкай ягад ў насельніцтва. У вёсцы Маладзі яна паставіла скрынку з грашыма на дах сваёй машыны і паехала. Ад’ехаўшы ад населенага пункта, жанчына прыгадала пра гэта, але скрынкі на даху ўжо не было. Вярнуўшыся, яна яе знайшла пустой», — сказаў Максім Дацькевіч.

Такім чынам, грошы былі згубленыя па ўласнай неасцярожнасці падчас руху аўтамабіля. Пакуль яны не знойдзеныя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула