БЕЛ Ł РУС

Макей сёння першы раз у Брусэлі

22.07.2013 / 09:12

БелаПАН

Уладзімір Макей — асноўны суразмоўца на заходнім кірунку. Фота Tut.by.

Сустрэча кіраўнікоў замежнапалітычных ведамстваў краін Усходняга партнёрства пачнецца ў Брусэлі ў 17.00 па мясцовым часе (18.00 — па Мінску), паведамляе прэс-служба Рады ЕС. Ёй будзе папярэднічаць пасяджэнне Рады міністраў замежных спраў Еўрасаюза.

Міністры замежных спраў краін — удзельніц Усходняга партнёрства абмяркуюць бягучую сітуацыю ў сваіх дзяржавах, а таксама падрыхтоўку да саміту УП, які пройдзе 28–29 лістапада ў Вільні.

Беларускі міністр Уладзімір Макей удзельнічае ў сустрэчы па запрашэнні вярхоўнага прадстаўніка ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан і еўракамісара па пытаннях пашырэння і Еўрапейскай палітыкі суседства Штэфана Фюле.

Гэта першая паездка Макея ў Еўропу пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.
У студзені 2011-га ён у ліку іншых высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў быў занесены ў чорны спіс ЕС як асоба, датычная да жорсткага разгону акцыі пратэсту 19 снежня і наступным пераследам актывістаў апазіцыі. На той момант Макей узначальваў Адміністрацыю прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула