БЕЛ Ł РУС

ДАІ ўзмацняе кантроль за выкарыстаннем рамянёў бяспекі

26.07.2013 / 11:25

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя ўзмацняе кантроль за выкарыстаннем рамянёў бяспекі кіроўцамі і пасажырамі. 26 ліпеня ў Мінску праходзіць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху «Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў».

Як паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама, ДАІ ўзмоцніць як прафілактычную працу, так і рэйдавыя мерапрыемствы.

З пачатку года ў сталіцы за знаходжанне непрышпіленымі за рулём да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута больш як 6.000 кіроўцаў.

Сталічная Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што рэмень бяспекі можа мінімізаваць наступствы дарожна-транспартных здарэнняў і нават выратаваць жыццё.
Бо пры лабавым сутыкненні непрышпілены вадзіцель можа стукнуцца галавой аб руль, а пасажыр — разбіць галавой лабавое шкло, што можа прывесці да страсення мозгу ці больш страшных наступстваў. Пры бакавых сутыкненнях рамень не дазволіць стукнуцца аб бакавое шкло ці паляцець у іншую частку салона.
Сёння санкцыі за невыкарыстанне рэменя бяспекі пры першым парушэнні — папярэджанне ці штраф да адной базавай велічыні (100 тысяч рублёў),
пры паўторным парушэнні на працягу года — штраф ад дзвюх да пяці базавых велічынь (200–500 тысяч рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула