БЕЛ Ł РУС

Сёньняшняя сустрэча з Кулінковічам пераносіцца

6.09.2007 / 17:6

СП

Яна павінна была прайсьці сёньня ў сталічным сквэры на «Панікоўцы». Лідэр гурта «Нэйра дзюбель» спаслаўся на асабістыя прычыны.

Заплянаваная сёньня на 18 гадзінаў сустрэча лідэра «Нэйра дзюбель» з прыхільнікамі пераносіцца на больш позьні тэрмін.

«Перанясем гэтае мерапрыемства на канец месяцу калі выйдзе альбом. Тады будзе больш слушная нагода — сустрэцца, паслухць новыя песьні, а сёньня такая сустрэча была б ня вельмі лягічная» — патлумачыў Аляксандар Кулінковіч карэспандэнту НН па тэлефоне. Вераемна мерапрыемства адбудзецца напрыканцы верасьня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула