БЕЛ Ł РУС

Velcom: праблемы ў працы 3G/3G+

1.08.2013 / 14:01

Мабільны аператар velcom праводзіць працы па ліквідацыі непаладак і аднаўленні паўнавартаснай працы сеткі 3G/3G + і доступу да сэрвісаў,
паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

«Спецыялістамі кампаніі выяўлена нестабільная праца маршрутызатара сеткі. Паводле апошніх звестак, асобныя модулі інфраструктуры сеткі выведзеныя з эксплуатацыі, што можа паўплываць на часовыя складанасці з доступам да паслугі па перадачы звестак у сетцы 3G/3G + у Мінску і некаторых іншых гарадах Беларусі», — сказалі ў прэс-службе velcom.

У той жа час 2G-сетка працягвае карэктную працу. «Velcom выбачаецца перад сваімі абанентамі за часовыя нязручнасці», — адзначылі ў прэс-службе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула