БЕЛ Ł РУС

Выйшла першая кніга Кірылы Анохіна

1.08.2013 / 23:48

У «Пункце адліку» бібліятэкі Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка» выйшла новая дэбютная кніга. Восьмым па ліку маладым аўтарам зрабіўся Кірыла Анохін са зборнікам вершаў «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца».

Кніга пабачыла свет у выдавецтве «Кнігазбор».

* * *
заблукалым дзіцём
шукаючы выйсце
са свайго лядашчага
лесу
ўжо чую
як асцярожна
зачыняюцца
дрэвы

З анатацыі да кнігі:

Аўтар гэтай кнігі нешматслоўны — ён піша не толькі вершы, але і маўчанне, у якім яны гучаць. Кірыла Анохін ведае, чым і як трэба пацерці старое, пакрытае іржой слова, каб яно ажыло і само здзівілася свайму новаму існаванню. «Асцярожна, дрэвы зачыняюцца» — гэта хутчэй заклік да ўваходу, чым перасцярога, бо нават сезонныя змены надвор’я тут робяцца цудам, які варта перажыць разам з аўтарам.

Пра аўтара

Кірыл Анохін нарадзіўся ў 1987 годзе ў Мінску. У 2009 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ. Пераможца фестывалю аднаго верша (Мінск, 2011). Зацікаўленасці: верлібры, музыка, філасофія.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула