БЕЛ Ł РУС

Ладуцька: Жыхары павінны навесці парадак у сваіх дварах і пад'ездах

2.08.2013 / 11:51

Насельніцтва неабходна больш актыўна прыцягваць да добраўпарадкавання дваровых тэрыторый. Пра гэта гаворыцца ўжо трэці год. Тым не менш кіраўніцтва адміністрацыі Ленінскага раёна, сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі недапрацоўваюць у гэтым кірунку.

Такое меркаванне выказаў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька на выязным пасяджэнні гарадскога выканаўчага камітэта, дзе давалася ацэнка рабоце кіруючых кадраў адміністрацыі Ленінскага раёна па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця ў першым паўгоддзі.

Як адзначыў М. Ладуцька, супрацоўнікі адміністрацыі, адказныя за ідэалагічную работу з насельніцтвам, дырэктары ЖЭС, старшыні таварыстваў уласнікаў цалкам здольныя пераканаць жыхароў навесці парадак у сваіх дварах.

І пажадана пры гэтым звяртаць увагу на знешні выгляд дома, захаванне чысціні ў пад’ездах.

«Трэба прывесці ў парадак кожны двор, кожны пад’езд, кожную ўваходну групу», — сказаў старшыня Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула