БЕЛ Ł РУС

Спёка вярнулася: у панядзелак да +30

4.08.2013 / 16:10

У бліжэйшыя суткі, 5 жніўня, раніцай і днём па паўночным захадзе Беларусі месцамі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы.

У цэлым па краіне прагназуецца пераменная воблачнасць, ноччу пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах слабы туман. Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага, пры навальніцах парывісты.

Тэмпература паветра ноччу плюс 12–18 градусаў, днём — плюс 22–28, у Брэсцкай вобласці месцамі будзе да 30 градусаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула