БЕЛ Ł РУС

«Гавары праўду» патрабуе, каб міліцыя хадзіла ў форме: «Ты як мінімум ведаеш, што цябе не заб’юць»

5.08.2013 / 14:46

Кампаніі надакучыла, што яе актывістаў затрымліваюць «людзі ў цывільным» на мікрааўтобусах без нумароў.

У панядзелак на прэс-канферэнцыі ў сталіцы грамадскія актывісты агучылі зварот у палату прадстаўнікоў, Саўмін і да старшыні грамадскага савета пры МУС Генадзя Давыдзькі.

Вось што заявіў адзін з лідараў моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» Павел Вінаградаў:

«Асабіста для мяне — розніца невялікая! Але я гляджу на сітуацыю з пункту гледжання простага чалавека — актывіст ён ці не актывіст — яму, як мінімум, страшна.
І гэта для яго стрэс: нейкія незразумелыя дзядзькі хапаюць і запіхваюць у машыну. А калі відаць, што гэта супрацоўнік міліцыі, то ты можаш разлічваць, што яны будуць дзейнічаць у рамках заканадаўства. А бандыты — не будуць. І ты як мінімум ведаеш, што цябе не заб’юць».

Але ў тое, што дэпутаты парламента і Саўмін адрэагуюць на іх патрабаванне, не вераць і самі апазіцыянеры.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула