БЕЛ Ł РУС

Ахвяры Купалля ў Бабры застаюцца ў бальніцы яшчэ на 2 тыдні

9.08.2013 / 11:47

Сваякі дзяўчатаў кажуць, што абедзьвюх выпішуць з апёкавага цэнтру праз 2 тыдні. Пасьля гэтага Ганна і Паліна будуць праходзіць рэабілітацыі ў мэдычным цэнтры ў Аксакаўшчыне.

Ганна і Паліна, якія атрымалі апёкі 1-3 ступеняў 6 ліпеня падчас святкавання Купалля ў сядзібе мастака Алеся Пушкіна, ужо больш за месяц лекуюцца ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры.

12-гадовая Ганна перанесла аперацыю па перасадцы скуры са сцягна на руку. Маці дзяўчынкі Вольга, якая таксама атрымала апёкі, ужо выпісалася з апёкавага цэнтрау і выйшла на працу.

22-гадовая Паліна абышлася без перасадкі скуры, аднак у яе аніяк не загойваецца апёк на ключыцы.

«У апёкавым цэнтры ляжыць вельмі шмат дзяцеў з усёй Беларусі. Я размаўляў з прафесарам, якая рабіла аперацыю па перасадцы скуры Ганне, дык тая сказала, што Ганна была самай цяжкай пацыенткай. Вельмі моцныя апёкі ў яе былі на спіне і руках», — заявіў Алесь Пушкін, які часта наведвае дзяўчат у лякарні.

Раней сваякі пацярпелых казалі, што не будуць падаваць у суд на Алеся Пушкіна, які вінаваты ў тым, што людзі трапілі ў полымя падчас прыгатавання крупніку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула