БЕЛ Ł РУС

Галоўны сіноптык краіны патлумачыў ранішні дождж у Мінску

9.08.2013 / 12:20

Начальнік Белгідраметэацэнтра кажа, што з-за залевы, якой не было ў прагнозе, яго сёння ўжо спыталіся ўсе «вярхі». Па словах Дзмітрыя Рабава, у ранішнія часы атмасферны фронт абвастрыўся і надвор’е «згуляла жарт».

«Я сёння таксама патрапіў пад дождж — пакінуў парасон на працы, і пасярэдзіне дарогі да працы пачаўся лівень. Прагноз мы скарэктавалі і разаслалі ўсім нашым карыстальнікам, у тым ліку і СМІ. Аднак зараз неба прасвятляецца, і тэмпература паднімецца. Чырвоны ўзровень бяспекі захоўваецца па Брэсцкай вобласці, а па краіне будзе высокая тэмпература».

Ён папярэджвае, што павышэнне тэмпературы па скарэктаванаму прагнозу чакаецца пасля апоўдня.
Тэмпература павысіцца па краіне да 30–34 градусаў вышэй за нуль. Па словах сіноптыка, у бліжэйшы тыдзень чакаецца пахадаланне, у тым ліку і на выхадных.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула