БЕЛ Ł РУС

На касах «Кароны-Уручча» цыгарэты не прадаюцца — фотафакт

9.08.2013 / 14:27

Юрась Ускоў

ці падтрымліваеце Вы пачынанне?

Затое працуе асобны тытунёвы аддзел — «бо гэта еўрапейская традыцыя».

фота Tut.by

фота Realt.by

У гандлёвым цэнтры «Карона-Уручча», які запрацаваў 8 жніўня, пакупнікі сутыкнуліся з цікавым новаўвядзеннем.

З касаў зніклі цыгарэты — тытунь цяпер прадаюць у асобнай краме.
«Гэта еўрапейская традыцыя, у Еўропе ў гіпермаркетах так робіцца заўжды, мы пераймаем традыцыю. А мы, у рэшце рэшт, еўрапейская краіна. Дарэчы, тое самае адбываецца ў Расіі», — пракаментавалі сітуацыю ў кампаніі «Тытунь-інвест», якая з’яўляецца заснавальнікам «Кароны».
Таксама цыгарэты па-за касамі прадаюцца ва ўніверсаме «Еўрапейскі».

* * *

Сетка гіпермаркетаў «Карона» уключае ў сябе шэсць крам. Тры з іх знаходзяцца ў сталіцы (каля станцыі метро «Фрунзенская», каля Палаца незалежнасці і ва Уруччы), па адной у Бабруйску, Брэсце і Віцебску. Уласнікі — Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч.

* * *

Ці падтрымліваеце Вы пачынанне? Адкажыце ў каментарах.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула