БЕЛ Ł РУС

У Коста-Рыцы хочуць зачыніць заапаркі і адпусціць усіх жывёл на волю

12.08.2013 / 21:16

Улады Коста-Рыкі хочуць зачыніць усе дзяржаўныя заапаркі і выпусціць іх гадаванцаў назад у дзікую прыроду.

Міністр па справах навакольнага асяроддзя Рэнэ Кастра распавёў мясцоваму выданню La Nacion, чаму яму здаецца няправільным трымаць жывёл у клетках. Ён успомніў пра папугая, падоранага яму бабуляй.

«Аднойчы мы вынеслі папугая ў двор, міма праляцела чарада дзікіх папугаяў, і ён паляцеў з імі», — падзяліўся Кастра, адзначыўшы, што гэта зрабіла на яго вельмі моцнае ўражанне.

Ужо вырашана, што найбуйнейшы ў краіне дзяржаўны заапарк імя Сімона Балівара, размешчаны ў Сан-Хасэ, ператвораць у батанічны сад. Іншыя заапаркі пераробяць у паркі.

Тых жывёл, якіх не ўдасца выпусціць на волю, змесцяць у цэнтр аховы дзікай прыроды.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула